#ТрэцяяЛінія, кастрычнік 2018

Трэцяя Лінія
3 min readNov 3, 2018

--

Кастрычнік 2018-га быў вельмі багаты на навіны з будпляцовак метро ў Мінску. Усё самае цікавае і важнае — у гэтым артыкуле.

Адкрывайце ў новай укладцы

Ст.м. Юбілейная Плошча

На станцыі паціху ідуць бетонныя работы, манціруецца гідраізаляцыя.

Таксама з’явілася інфармацыя пра новыя срокі адркыцця руху па вул. Мельнікайтэ (там, дзе будуюцца тупікі) — 2 квартал 2019-га.

Ст.м. Плошча Францішка Багушэвіча

На станцыі работы ідуць згодна з графікам. Перакрываецца столь станцыі, вядзецца падрыхтоўка да ўкладкі гідраізаляцыі.

Таксама ўпершыню быў паказаны вестыбюль станцыі знутры:

Вестыбюль станцыі Плошча Францішка Багушэвіча, СБ ТВ

Ст.м. Вакзальная

На Вакзальнай — аздабленне, мантаж эскалатараў і травалатараў.

Адзін з пешаходных тунэляў станцыі Вакзальная, belta.by

Алеся

У чэрвені ў Алесі здарылася затрымка — шчыт не капаў тунэлі каля 4-х месяцаў. У кастрычніку падчас работ над шчытом над месцам прыпынку з’явіўся правал грунту.

18-га кастрычніка з’явілася інфармацыя, што Алеся зноў пачала праходку. Мінскметрабуд тлумачыў затрымку спасылаючыся на валун-галечные адклады і крупнадысперсны пясок. Зараз Алеся прайшла 256м з 1200м, сярэдняя хуткасць складае каля 4 м/дзень.

minsknews.by

Ст.м. Кавальская Слабада

На станцыі працягваецца аздабленне, робяцца падвесныя канструкцыі, манціруюцца фермы пад асвятленне. Таксама на станцыі будуць зманціраваны нейкія “экраны з бягучай стракой”.

ctv.by

Ст.м. Аэрадромная, ст.м. Немаршанскі Сад, ст.м. Слуцкі Гасцінец

У сярэдзіне лістапада чакаецца завяршэнне праходкі правага тунэлю Кавальская Слабада-Аэрадромная. Зараз там пройдзена каля 390 м з ~400м. Па леваму тунэлю пройдзена 304 м.

З аднаго з апошніх рэпартажаў стала вядома, што актыўнае будаўніцтва станцый Немаршанскі Сад і Слуцкі Гасцінец пачнецца пасля II Еўрапейскіх Гульняў.

Таксама галоўны інжэнер Мінскметрабуду распавёў, што тэрміны здачы другога пускавога комплексу могуць быць перанесеныя (зараз тэрмінам здачы з’яўляецца 2023 год).

Іншыя навіны

Напрыканцы верасня-пачатку кастрычніка з’явілася шмат інфармацыі пра паўночнае прадленне Трэцяй лініі. Усе факты і здагадкі сабраны ў адзін вялікі і грунтоўны артыкул.

Мінскметрабуд пакуль прыпыніў пытанне закупкі другога механізаванага праходчага комплексу для карэктавання тэхзадання на тэндар.

З’явіліся новыя рэндары Minsk City Mall, які будзе часткова знаходзіцца над станцыяй Вакзальная.

З’явіліся больш якасныя рэндары новых цягнікоў Stadler для Трэцяй лініі. Але пабачыць іх у эксплуатацыі мы зможам не напрыканцы 2018-га, як казалі раней, а толькі ў 2019-м, на другой лініі метро.

На гэтым усё!

Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі Вы заўважылі нейкія памылкі ці недакладнасці, калі ласка — напішыце ў твітар https://twitter.com/metro_3d_line

--

--

Трэцяя Лінія
Трэцяя Лінія

Written by Трэцяя Лінія

Третья линия Минского метрополитена, неофициальный аккаунт. Открыта 07.11.2020. 4 станции в стадии строительства, открытие в 2031

No responses yet