#ТрэцяяЛінія, кастрычнік 2019
Навіны кастрычніка з трэцяй лініі паціху падводзяць нас да смяшчэння акцэнту будаўніцтва з першай чаргі да другой. Падрабязней — у нашым аглядзе.
Ст.м. Юбілейная Плошча
Навін з гэтай станцыі ў кастрычніку амаль не было. Але можна выказаць здагадку, што работы ідуць па графіку, бо перакрыць станцыю абяцаюць у гэтым годзе. А з мінулага агляда было відаць, што да гэтага там засталося ня так і шмат.
Ст.м. Вакзальная
У кастрычніку Сяргей Грэчкін, начальнік вытворчага аддзела «Мінскметрабуду» заявіў, што работы на платформе ст.Плошча Леніна па прымыканні пешаходнага тунэлю пачнуць у пачатку наступнага года.
У астатнім — на станцыі працягваецца аздабленне і мантаж абсталявання.
Ст.м. Плошча Францішка Багушэвіча
Навін са станцыі ў кастрычніку было няшмат, але з’явіўся свежы рэндар станцыі.
Алеся
Амаль прыехала! Па апошніх навінах, прыбыцце і дэмантаж плануецца на сярэдзіну лістапада, таму чакаем!
Ст.м. Кавальская Слабада
На станцыі завяршаецца мантаж і наладка электраабсталявання, скончваецца чыставое аздабленне тэхпамяшканняў.
Але самае цікавае — на станцыі пачалі мантаж каваных металічных свяцільняў. Цікава, што над імі, гледзячы на рэндар, будзе таксама падвясны столь. Спрэчнае рашэнне.
Мантаж платформенных дзвераў пачнецца ў лістападзе. Потым работы працягнуцца на Вакзальнай, Плошчы Францішка Багушэвіча і Юбілейнай Плошчы.
У вестыбюле станцыі застаецца толькі мантаж падвясной столі.
А вось вакол станцыі будзе знесены амаль увесь прыватны сектар — пабудуюць шматпавярховікі.
Ст.м. Аэрадромная
Хутка гэта станцыя стане цэнтрам будаўніцтва трэцяй лініі. Зараз там працягваюць манціраваць сценавыя блокі і рыхтуюць да ўстаноўкі другі казлавы кран. Катлаван распрацаваны на каля паловы.
Свежы агляд з коптэра.
Ст.м. Немаршанскі Сад / Слуцкі Гасцінец / электрадэпо Слуцкае
Нарэшце запусцілі аб’езды па вул.Кіжаватава. Падрабязней — у гэтым аглядзе. Калі коратка — пакуль што там заторы і недастаткова пешаходных сувязяў.
Іншыя навіны
За кастрычнік было шмат навін пра новы цягнік Stadler для Мінскага метро. Па першае, ён працягваў актыўна тэсціравацца на Аўтазаводскай лініі. А па другое — у электрадэпо Магілёўскае прыбылі другі і трэці састаў гэтай мадэлі. Чацвёрты (і апошні ў гэтым годзе) чакаюць у лістападзе. Усе чатыры саставы — чатырохвагонныя, прызначаныя для трэцяй лініі.
У сувязі з гэтым масавым паступленнем для журналістаў зрабілі прэзентацыю саставаў у электрадэпо Магілёўскае.
Падчас прэзентацыі паведамілі канчатковую назву цягніка — мадэль М110. Таксама перанеслі тэрмін старту пасажырскіх перавозак дадзенымі саставамі на першы квартал 2020г. З цікавага — састаў з чатырох вагонаў каштуе каля 5 млн. еўра.
Начальнік электрадэпо «Магілёўскае» Яўген Талака распавёў, што для працы на новай тэхніцы ўжо падрыхтаваны каля 130 машыністаў. У цягніках есць клімат-кантроль, больш камфортная сістэма кіравання, сістэма аўтавядзення.
Больш фота тут:
Адзін з найцікавейшых рэпартажаў — у ctv.by. Там паказалі ў рабоце адкідны трап з кабіны машыніста (3:22):
На гэтым усё!
Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі Вы заўважылі нейкія памылкі ці недакладнасці, калі ласка — напішыце ў твітар https://twitter.com/metro_3d_line