#ТрэцяяЛінія, сакавік 2019
Традыцыйны месячны агляд будаўніцтва Трэцяй Лініі Мінскага Метро за сакавік 2019-га. Навін было няшмат, але амаль усе яны былі важныя, таму — прыемнага чытання!
Ст.м. Юбілейная Плошча
На тупіках пад вул Мельнікайтэ праца ідзе даволі актыўна — з-за ЕўраГульняў работы павінны быць завершаны да канца вясны.
Палова вульцы ўжо амаль поўнасцю адрамантавана. У камеры з’ездаў №2 (далей ад скрыжавання Мельнікайтэ/Кальварыйская) заліваюцца перакрыцці, бетануюцца калоны. У камеры з’ездаў №1 (бліжэй да скрыжавання) работы падобныя, але ступень гатоўнасці крыху вышэйшая — ужо пачынаюць канчатковую засыпку.
Цікавасць у гэтай частцы станцыі вызывае новае тэхзбудаванне, непасрэдна прымыкаючае да падземнага пераходу станцый Фрунзенская. Для яго будаўніцтва перакрылі частку пераходу і прабілі сценку. Магчыма, гэта будзе падход да ліфта, або проста тэхнічнае памяшканне.
На самой станцыі працягваецца заліўка калон, будаўніцтва сцен і нават крыху пачалі перакрываць станцыю і будаваць падход да пераходу на ст.Фрунзенская.
З боку эскалатарнага ходу пакуль што толькі бетануюцца тэхпамяшканні.
З іншага боку станцыі (дзе будзе толькі аварыйны выхад) работы на прыкладна такой жа стадыі, за выключэннем таго, што тут яшчэ робіцца гідраізаляцыя сцен.
Ст.м. Плошча Францішка Багушэвіча
Над станцыяй завяршаецца будаўніцтва скрыжавання — зараз укладваецца асфальт. Скрыжаванне будзе Х-падобнае, гэта часовы варыянт арганізацыі руху тут. Але работы на станцыі не скончаны — трэба яшчэ дабудаваць канструкцыі станцыі на поўдні і пабудаваць тры выхады са станцыі.
Ст.м. Вакзальная
У сакавіку са станцыі навін не паступала, але хутчэй за ўсё там ідзе аздабленне і падрыхтоўка да мантажу інжэнернага абсталявання.
Алеся
З 15 лютага (момант апошняга прыпынку) да 28 сакавіка Алеся прайшла 440 м, а значыць сярэдняя хуткасць склала 10 метраў/суткі. Зараз засталося прайсці яшчэ каля 155м (1084/1200м). Завяршэнне будаўніцтва левага тунэлю Вакзальная-Кавальская Слабада і выманне шчыта плануецца ў тэрмін з 6 красавіка па 9 мая. У сувязі з гэтым будзе перакрытая вуліца Жукоўскага.
Правы тунэль плануецца дабудаваць у кастрычніку-лістападзе 2019-га.
Ст.м. Кавальская Слабада
У сакавіку са станцыі навін таксама не паступала, але хутчэй за ўсё там працягваецца аздабленне і падрыхтоўка да мантажу інжэнернага абсталявання.
Ст.м. Аэрадромная / Немаршанскі Сад / Слуцкі Гасцінец / электрадэпо Слуцкае
Наконт будаўніцтва станцыі метро Аэрадромная пакуль нічога невядома, але побач з меркаваным месцам размяшчэння станцыі сталі з’яўляцца будаўнічыя бытоўкі — невядома, ці гэта Мінскметрабуд, ці забудоўшчык квартала Мінск-Мір. Актыўных работ па распрацоўцы катлавана пакуль няма
На станцыях Немаршанскі Сад і Слуцкі Гасцінец завяршаецца перанос камунікацый. Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама, актыўныя земляныя работы там павінны быць завершаны да 1 мая. Згодна з гэтым жа пастанаўленнем, актыўных работ на згаданых пляцоўках, а таксама на ст.м.Аэрадромная і тэрыторыі электрадэпо не будзе да канца Еўрапейскіх Гульняў.
Яшчэ адна навіна звязана са станцыяй Слуцкі Гасцінец, а дакладна — з размяшчэннем яе выхадаў. У самых першых планах выхады са станцыі былі змешчаны па ўсіх баках скрыжавання Кіжаватава/Каржанеўскага/Сярова. Потым выхады паснулі крыху на поўдзень — з-за плануемай развязкі, пра гэта яшчэ ў лютым казалі ў Метрапраекце. Але напрыканца сакавіка Метрапраектам былі апублікаваныя схемы ТПВ “сухія ногі”, якія плануецца размясціць побач з 4-ма станцыямі метро, сярод якіх і Слуцкі Гасцінец. І там няма ніякай развязкі, а выхады змешчаны даволі традыцыйна!
Іншыя навіны
20 сакавіка адбылася прэзентацыя новага цягніка метро ад Stadler, пабудаванага адмыслова для Мінскага Метрапалітэна. Было шмат фота, відэа і публікацый з прэзентацыі — даем спасылкі на амаль усе з іх:
- sb.by (запіс прамога эфіру з прэзентацыі)
- belta.by (фота і відэа)
- Минск и минчанин (фота, запісы ад 20 сакавіка)
- minsknews.by (фота і відэа)
- metropoliten.by (фота)
- abw.by (фота)
- blisch.by (фота)
- tvr.by 1 (відэа), tvr.by 2 (відэа)
- ont.by (відэа)
- ctv.by (фота, відэа)
Зараз поўнасцю гатовы адзін цягнік, яшчэ 6 будуюцца, а яшчэ 4 плануецца пабудаваць у 2020-м. Першы цягнік адправіцца з завода ў Мінск 1 красавіка і будзе праходзіць іспыты і абкатку ў электрадэпо “Магілёўскае”, а з восені плануецца паўнавартасная эксплуатацыя на другой лініі.
Афіцыйную назву цягніка не агалошвалі, але у розных крыніцах можна пабацыць розную інфармацыю. Вось якія варыянты знаходзяцца:
- ЭПМ-АТП (“электропоезд метро с ассинхронным тяговым приводом”)
- М110
- галоўны вагон 902-WE1, прамежкавы — 406-WE2
1 красавіка састаў быў дастаўлены ў электрадэпо Маскоўскае. Бліжэйшым часам ен пяройдзе да электрадэпо Магілёўскае.
На гэтым усё!
Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі Вы заўважылі нейкія памылкі ці недакладнасці, калі ласка — напішыце ў твітар https://twitter.com/metro_3d_line