#ТрэцяяЛінія, сакавік 2020
Сакавік працягвае традыцыю будаўніцтва метро ў Мінску — бяз надзвычайных сітуацый, але крыху павольна. Больш падрабязней у месячным аглядзе.
Ст.м. Юбілейная Плошча
Упершыню былі паказаны тупікі станцыі — яны ўражваюць сваім маштабам.
Як і сама станцыя:
На станцыі завяршаецца мантаж падвясной столі, вядзецца мантаж эскалатара, працягваецца чыставое аздабленне.
Таксама на станцыі працягваецца будаўніцтва пераходаў. Мяркуючы па апошніх здымках, праход у пешаходны пераход ужо нават засыпаецца (нажаль, бяз выхаду на вул. Мельнікайтэ), а вось на трасе малога перасадачнага тунэлю нават грунт ня ўвесь выняты.
Адна з найважнейшых навін сакавіка — урэзка стрэлачнага пераходу з другой на трэцюю лінію. Адбывалася гэта 21–22 красавіка і падчас гэтага перыяду ў Мінску была часова закрыта частка другой лініі метро — упершыню ў гісторыі.
Цікава, што асноўныя работы праводзілі супрацоўнікі Мінскага метрапалітэна (не метрабуду, хаця іх прадстаўнікі там таксама былі): супрацоўнікі службы пуці і тунэльных збудаванняў, абходчыкі пуці і штучных збудаванняў, маркшэйдэры, замершчыкі на тапографа-геадэзічных і маркшэйдэрскіх работах.
Больш фота тут:
Праца там працягваецца дагэтуль — зроблены толькі пераход, яшчэ трэба працягнуць рэйкі далей і злучыць іх з рэйкамі службовай злучальнай галіны.
Падчас работ было пушчана шмат дадатковага наземнага транспарту, арганізаваны дублюючы аўтобусны маршрут з інтэрвалам у 2–3 хвіліны і машынамі асабліва вялікай ўмяшчальнасці.
У выніку транспартнага калапсу не адбылося, сталічныя транспартнікі спрацавалі добра. Падрабязней тут:
Ст.м. Плошча Францішка Багушэвіча
Навін са станцыі не было, але вакол яе выхадаў пачалі разбіраць плот.
Ст.м. Вакзальная
На эскалатарах Вакзальнай (уваход у размеркавальную залю) зманціравалі прыступкі.
Таксама вядуцца работы па аздабленні пешаходных тунэляў і станцыі.
А вось так зараз выглядае касавая зала вестыбюлю станцыі — самая вялікая ў нашым метро:
На паверхні павольна працягваюць засыпку мантажнай камеры:
Упершыню падрабязна паказалі, што зараз адбываецца пад ст. Плошча Леніна, дзе робяць выхад з доўгага пешаходнага тунэлю на платформу станцыі.
Асноўныя работы вядуцца ў камеры прымыкання — катлаване глыбінёй 16 м у ўнутраным двары БДУ.
Быў прабіты праход праз бетонную сцяну ў грунце станцыі, будаўнікі зараз працуюць пад месцам выхаду на платформу.
Асноўныя работы — выманне грунту, ссячэнне лішнягя бетону са сцяны ў грунце, бетаніраванне новых канструкцый перахода.
У правым тунэле ўсё прасцей — ён будзе выходзіць у паўднёвы вестыбюль станцыі і зараз там застаецца проста прабіць сценку таўшчынёй 30 см, гэта будзе зроблена пазней.
А вось на платформе адгарадзілі яшчэ адну пляцоўку — мяркуючы па плоце і панэлях на падлозе — гэта часовы склад.
Ст.м. Кавальская Слабада
На станцыі завяршаюцца работы па аздабленні. Зараз там чакаюць “Кавальскiя выцiнанкi”, якія падвесяць пад столь. Таксама завершана асвятленне, мантаж столі. Вядзецца праверка і тэсціраванне электраабсталявання.
Дапамагчы будаўнікам на станцыю запрасілі навучэнцаў мінскіх каледжаў.
Таксама на паверхні пачаліся работы па добраўпарадкаванні і аднаўленні праезнай часткі вул. Жукоўскага.
Ст.м. Аэрадромная
На станцыі працягваюць бетаніраваць канструкцыі — у месцы паўднёвага вестыбюлю станцыю нават паспелі перакрыць. Між іншым, былі заўважаны работы па будаўніцтве зачыну пад перасадку на 4-ю лінію — такія рабіліся раней на Плошчы Леніна і Фрунзенскай.
Аэраздымкі станцыі:
Вялікі рэпартаж пра ваколіцы станцыі:
Ст.м. Немаршанскі Сад / Слуцкі Гасцінец / электрадэпо Слуцкае
На дзялянцы паміж Аэрадромнай і Немаршанскім Садам на некалькіх невялікіх пляцоўках працуюць ці то над вентшахтамі, ці то над шахтамі водапаніжэння.
На Немаршанскім Садзе працягваюць павольна вымаць грунт з катлавана. На Слуцкім Гасцінцы актыўнасці няма, крыху здымаюць асфальт і б’юць палі каля павароту на дэпо (каля Мінск-Лада).
Іншыя навіны
Скульптуры на новыя станцыі ўжо хутка будуць гатовыя ў натуральную велічыню. Нагадаю, што на кожнай станцыі будзе свой арыгінальны арт-аб’ект — такога ў Мінскім метро яшчэ не было. Падрабязней пра іх можна пачытаць у гэтым артыкуле:
Мінскметрабуд выклаў ня вельмі актуальнае (13 лютага) відэа са сваіх будаўнічых і вытворчых пляцовак. З яго можна пабачыць, што яшчэ не закапалі венткамеру на Жукоўскага і мантажную камеру на Вакзальнай, а да заводу Сукно сапраўды будзе толькі адзін выхад з ПФБ.
Метраблогер Alexander Goprov зрабіў агляд на цягнік Stadler M110. Дарэчы, у бліжэйшы час чакаюцца тэсты пяцівагонных саставаў.
На гэтым усё!
Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі Вы заўважылі нейкія памылкі ці недакладнасці, калі ласка — напішыце ў твітар https://twitter.com/metro_3d_line