#ТрэцяяЛінія, верасень 2018

Трэцяя Лінія
4 min readOct 3, 2018

--

Усё самае цікавае, што адбылося на будпляцоўках Трэцяй Лініі Мінскага Метрапалітэна ў верасні — у гэтым артыкуле.

Адчыняйце ў новай укладцы

Ст. Юбілейная Плошча

У тупіках Юбілейнай Плошчы ідзе перафарміраванне будпляцоўкі — адкрыўся тратуар уздоўж тупікоў, але закрылася паркоўка каля Адміністрацыі Цэнтральнага Раёна — там будуецца венткамера.

На самой станцыі — актыўныя работы па гідраізаляцыі. Дзеля гэтага тут прымяняюцца замежныя тэхналогіі — прынамсі, чэскія і швецарскія. Таксама паціху фарміруецца аблічча станцыі — на фота можна пабачыць калоны з арматуры.

Па плане да Еўрапейскіх Гульняў плануецца ўзвесці 3 з 6 узроўняў станцыі, а да канца 2019-га — перакрыць яе грунтам.

Чебурашка2 з forum.esmasoft.com
Чебурашка2 з forum.esmasoft.com
Чебурашка2 з forum.esmasoft.com

Ст.Плошча Францішка Багушэвіча

Ужо некалькі месяцаў гэта станцыя з’яўляецца самай шматлюднай — зараз тут працуе больш за 140 працоўных у змену. Найбольш актыўна тут вядуцца маналітныя работы. Плануецца, што ў лістападзе станцыю збольшага закапаюць.

Сама станцыя будзе чатырохпавярховая.

https://minsknews.by/v-tonnelyah-stantsii-metro-vokzalnaya-uzhe-montiruyut-travolatoryi/

Ст.Вакзальная

Пакуль што на гэтай станцыі ідзе мантаж травалатараў і эскалатараў, а таксама вядуцца працы па будаўніцтве тунэляў у месцы старту Алесі ў бок Юбілейнай Плошчы. Актыўная фаза аздобных работ на станцыі пачнецца ў сакавіку.

https://minsknews.by/v-tonnelyah-stantsii-metro-vokzalnaya-uzhe-montiruyut-travolatoryi/
http://www.belta.by/regions/view/reportazh-kak-strojat-stantsii-tretjej-linii-minskogo-metro-320218-2018/
http://www.belta.by/regions/view/reportazh-kak-strojat-stantsii-tretjej-linii-minskogo-metro-320218-2018/

Побач са станцыяй працягваецца актыўнае будаўніцтва паркінгу і гандлёвага цэнтру.

http://www.belta.by/regions/view/reportazh-kak-strojat-stantsii-tretjej-linii-minskogo-metro-320218-2018/

Алеся

Самая цікавая навіна гэтых дзён — Алеся прыпынілася ля сховішча Нацбанку. Паўза доўжыцца ўжо каля чатырох месяцаў, пройдзена каля 300 м з 1200 м. Магчыма, ёсць праблема з рэжучымі элементамі і патрэбна пазачарговае тэхабслугоўванне.

Ст. Кавальская Слабада

На станцыі з самай вялікай ступеняй гатоўнасці людзей няшмат. Гэта лёгка тлумачыць кіраўнік УП “Мінскметрабуд” Леанід Стухальскі — чыставое аздабленне можна хутка зрабіць перад самым пускам.

Работы на гэтай станцыі таксама стрымлівае неправедзены дагэтуль тэндэр на пастаўку станцыйных дзвярэй. Таксама, па словах Стухальскага, Гордарбуд павінен папрацаваць на паверхні і ў лістападзе запусціць нармальны дарожны рух. Але поўнасцю аднавіць скрыжаванне пакуль не атрымаецца — дэмантажная камера будзе раскрытая, пакуль Алеся не скончыць праходку.

https://minsknews.by/v-tonnelyah-stantsii-metro-vokzalnaya-uzhe-montiruyut-travolatoryi/

Ліфт у пераход станцыі будзе сумешчаны з лесвіцай пад адным казырком.

http://www.belta.by/regions/view/reportazh-kak-strojat-stantsii-tretjej-linii-minskogo-metro-320218-2018/
http://www.belta.by/regions/view/reportazh-kak-strojat-stantsii-tretjej-linii-minskogo-metro-320218-2018/

Ст.Аэрадромная / ст. Немаршанскі Сад / ст. Слуцкі Гасцінец / электрадэпо Слуцкае

На ўсіх будпляцоўках ажыццяўляецца перакладка разнастайных інжынерных сетак, падрыхтоўка аб’язных дарог і пешаходных сувязяў, а таксама будаўніцтва новага пуцеправода ў раёне бальніцы хуткай дапамогі.

Правы тунэль з Кавальскай Слабады да Аэрадромнай плануецца скончыць у кастрычніку-лістападзе (пройдзена ~340м/400м), левы — снежань-студзень.

Па вул. Кіжаватава ад скрыжавання з вул.Асіповіцкай да скрыжавання з вул.Каржанеўскага з боку завода спілілі ўсе дрэвы і робяць часовы аб’езд — магчыма, пад будпляцоўку тунэлю Немаршанскі Сад-Слуцкі Гасцінец.

http://www.belta.by/regions/view/reportazh-kak-strojat-stantsii-tretjej-linii-minskogo-metro-320218-2018/

Іншыя навіны

У агульны доступ быў выкладзены дакумент “Отчет оценки воздействия на окружающую среду объекта «Второй участок третьей линии Минского метрополитена»”. Дакумент ужо састарэлы, але з яго можна было даведацца наступнае:

  • Траса другой чаргі лініі будзе праходзіць пад вул. Мельникайтэ, праспектам Машэрава, вул. Багдановіча, вул. Шырокай, Лагойскім трактам;
  • У праекце закладзена перспектыва на будаўніцтва двухузроўневай развязкі на плошчы Бангалор;
  • Таксама па праекце пераход з трэцяй лініі на чацвёртую на ст.Парк Дружбы Народаў будзе ажыццяўляцца праз тунэль, а ў адваротны бок — праз вестыбюль;
  • Участак будзе будавацца і механізаванымі, і немеханізаванымі праходчымі комплексамі;
  • Параметры участку:
    - 7 станцый
    - 8.55 км экспл. даўжыня
    - даўжыня платформы 106 м;
  • Агульны кошт будаўніцтва — 2 186 657 тыс. руб.
Траса участку

Таксама прайшло грамадскае абмеркаванне дакумента, па выніках якога стала зразумела, што праект другой чаргі яшчэ не гатовы, а ў Парку Дружбы Народаў, магчыма, высякуць некалькі дрэваў.

На гэтым усё!

Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі Вы заўважылі нейкія памылкі ці недакладнасці, калі ласка — напішыце ў твітар https://twitter.com/metro_3d_line

--

--

Трэцяя Лінія
Трэцяя Лінія

Written by Трэцяя Лінія

Третья линия Минского метрополитена, неофициальный аккаунт. Открыта 07.11.2020. 4 станции в стадии строительства, открытие в 2031

No responses yet