#ТрэцяяЛінія, жнівень 2018
Вітаю, МетраСпадарства! Агляд будаўніцтва Трэцяй лініі Мінскага метро за жнівень 2018 ўжо тут! Спачатку схема, а потым больш падрабязна.
ст. Юбілейная Плошча
У аглядзе за мінулы месяц было напісана, што тупікі за ст.Юбілейная Плошча (вул.Мельнікайтэ) былі засыпаны. Выбачаюся за памылку, але гэта ня адпавядае рэчаіснасці. Так, працы па засыпцы вядуцца вельмі хутка, але пакуль яшчэ застаюцца адкапанымы катлаван на камеры з’ездаў і катлаван у канцы тупікоў (на апошнім, дарэчы, ня так даўно прыбралі кран). Адкрыццё руху па вул.Мельнікайтэ трэба чакаць не раней за кастрычнік.
На самой станцыі праца таксама ідзе даволі павольна. Настолькі павольна, што ранейшы аўтсайдар, ст.Плошча Францішка Багушэвіча, стала будавацца хутчэй за Юбілейную плошчу. Тлумачыцца гэта тым, што на будпляцоўцы вельмі мала людзей. З самага заўважнага — уладкаванне гідраізаляцыі на станцыі.
ст.Плошча Францішка Багушэвіча
На станцыі злучылі пакуль адзіны пешаходны пераход з асноўным катлаванам станцыі. Таксама ідзе падрыхтоўка пад укладку пуцей.
ст. Вакзальная
На станцыі пакуль невялікае запавольванне працы. Невядому чаму пакуль што няма навін пра травалатары вытворчасці Магілёўліфтмаш. Таксама пакуль што паўза ў рабоце Алесі — яна прыпынілася на кропцы ў ~300м. Прычына — ці паломка шчыта, ці планавая замена запчастак.
ст.Кавальская Слабада
На станцыі пачалося будаўніцтва павільёнаў на выхадах са станцыі. Канструкцыя новая, але нагадвае старыя.
ст. Аэрадромная — ст.Немаршанскі Сад — ст. Слуцкі Гасцінец
Адзін з немеханізаваных шчытоў (хутчэй за ўсё Вольга) прайшоў з будпляцоўкі каля ст.Кавальская Слабада ў бок ст.Аэрадромная каля 235м 400м.
На будпляцоўцы ст.Аэрадромная ідзе разбурэнне карпусоў Авіярамонтнага заводу.
На астатніх будпляцоўках бяз зменаў — перакладка камунікацый, падрыхтоўка будпляцовак.
На гэтым усё!
Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі ласка, пакідайце свае водгукі на гэты фармат агляду, пазначайце недакладнасці ці памылкі. Таксама чакаю вашыя факты і фота з будпляцовак метро побач з вамі — апублікую ўсё!