#ТрэцяяЛінія, красавік 2019

Трэцяя Лінія
6 min readMay 8, 2019

--

Чым бліжэй да канца — тым больш навін. Магчыма таму ўжо тры месяцы запар агляды будаўніцтва атрымоўваюцца даволі аб’ёмнымі. Пачытайце пра тое, што адбылося ў свеце будаўніцтва Мінскага Метрапалітэна ў красавіку.

Адкрывайце ў новай укладцы

Ст.м. Юбілейная Плошча

Метрабудаўнікі вельмі спяшаюцца засыпаць тупікі пад вул.Мельнікайтэ. Па словах дырэктара Мінскметрабуду, работы павінны быць завершаны да 30 мая.

Спешка часам выліваецца ў вось такія смешныя надпісы https://twitter.com/SaintPadfoot/status/1117803582412210181
https://twitter.com/kdg_178/status/1121738447264395264

На самой станцыі ўсё ідзе ў рабочым рэжыме. Ужо завяршаецца праца над маналітным латком, зрабілі двухбаковы лесвічны марш пераходу на ст.Фрунзенская. Платформавы ўчастак разам з калонамі, па словах будаўнікоў, гатовы адсоткаў на 80. Таксама будуюцца канструкцыі вестыбюля, які тут будзе аднабаковы, пачынаюць будаваць другі тэхнічны паверх.

Цалкам перакрыць станцыю планіруецца да кастрычніка.

https://minsknews.by/stantsiya-metro-yubileynaya-ploshhad-stroitelstvo-osnovnyih-konstruktsiy-zavershat-k-oktyabryu/
https://minsknews.by/stantsiya-metro-yubileynaya-ploshhad-stroitelstvo-osnovnyih-konstruktsiy-zavershat-k-oktyabryu/
https://minsknews.by/stantsiya-metro-yubileynaya-ploshhad-stroitelstvo-osnovnyih-konstruktsiy-zavershat-k-oktyabryu/
https://minsknews.by/stantsiya-metro-yubileynaya-ploshhad-stroitelstvo-osnovnyih-konstruktsiy-zavershat-k-oktyabryu/
https://minsknews.by/stantsiya-metro-yubileynaya-ploshhad-stroitelstvo-osnovnyih-konstruktsiy-zavershat-k-oktyabryu/
https://minsknews.by/stantsiya-metro-yubileynaya-ploshhad-stroitelstvo-osnovnyih-konstruktsiy-zavershat-k-oktyabryu/
https://minsknews.by/stantsiya-metro-yubileynaya-ploshhad-stroitelstvo-osnovnyih-konstruktsiy-zavershat-k-oktyabryu/
https://minsknews.by/stantsiya-metro-yubileynaya-ploshhad-stroitelstvo-osnovnyih-konstruktsiy-zavershat-k-oktyabryu/

Ст.м. Вакзальная

Адзіная станцыя, з якой пакуль не паступае шмат навін. Хаця там зараз вядуцца актыўныя работы па мантажы абсталявання, аздабленні, мантажы травалатараў і эскалатараў.

Але ёсць навіны з будаўніцтва інжэнернага корпуса, які месціцца побач. Пасля зімы ён пачаў расці даволі актыўна. Зараз там пабудавана каля 4 паверхаў з 7-і. Па нарматыве, яго павінны здаць наступнай вясной, але падаецца, што гэта адбудзецца хутчэй.

Дызайн-праект інжэнернага корпуса, Мінскметрапраект
Праект інжэнернага корпуса, Мінскметрапраект

Ст.м. Плошча Францішка Багушэвіча

Мы гэтага чакалі, але ўсё адбылося нечакана. 13 красавіка адкрылі новае скрыжаванне на плошчы Францішка Багушэвіча. Прычым арганізацыя руху зроблена даволі невідавочна, што пацягнула вялікія заторы. За гэта нават была пакарана службовая асоба. Падрабязней тут:

Новая схема руху — крыж з паўкальцом. Такая дзіўная схема патрэбна з-за таго, што яшчэ недабудавана каля траціны станцыйнага комплексу ст.м.Плошча Францішка Багушэвіча і тры выхады з яе.

На гэтым відэа добра бачна, што амаль адразу пасля змены арганізацыі руху на закрытых участках пачалі працаваць метрабудаўнікі:

На самой станцыі работы таксама вядуцца — ідзе аздабленне, мантаж абсталявання і пуцей. Журналісты таксама паказалі эскалатарны ход:

https://www.youtube.com/watch?v=jv7xUB2iCsM

Алеся

Алеся завяршыла праходку свайго трэцяга тунэля!

https://www.belta.by/regions/view/prohodka-pervogo-tonnelja-mezhdu-stantsijami-metro-vokzalnaja-i-kovalskaja-sloboda-zavershena-343558-2019

Нагадаем, што праходка была завершана з вялікім спазненнем — раней планавалася, што Алеся пройдзе гэты тунэль да канца восені 2018-га.

Зараз прыкладна з месяц шчыт па частках перавозяць са ст. Кавальская Слабада на ст.Вакзальная. Праход другога тунэлю ў бок Кавальскай Слабады павінен пачацца ў чэрвені.

https://t.me/pureminsk
https://t.me/pureminsk
https://twitter.com/alphavitnyi/status/1121808057007333376

І яшчэ больш фота і відэа:

3 мая 2019 года быў дэмантаваны і узняты самы цяжкі элемент комплекса «Алеся» вагой 110 тон.

http://metrostroy.by

Ст.м. Кавальская Слабада

На станцыі зараз вядзецца мантаж абсталявання, а таксама аздабленне і мантаж уваходных павільёнаў.

https://www.tvr.by/videogallery/ekonomicheskie/sfera-interesov/4-stantsii-tretey-linii-minskogo-metropolitena-otkroyutsya-dlya-passazhirov-v-2020-godu/?sphrase_id=1308684
http://forum.esmasoft.com/viewtopic.php?p=503562#503562

Ст.м. Аэрадромная / Немаршанскі Сад / Слуцкі Гасцінец / электрадэпо Слуцкае

За Кавальскай Слабадой (побач з раёнам Мінск-Мір) закопваюць мантажна-шчытавую камеру, з якой стартавалі немеханізаваныя комплексы ў бок Аэрадромнай.

https://t.me/transport_by

Афіцыйна распачалося будаўніцтва станцыі Аэрадромная — там з’явіўся плот і шыльда Мінскметрабуду, падвозяць неабходны інструмент. Але актыўных работ па распрацоўцы катлавана пакуль няма.

https://realt.onliner.by/2019/04/09/metro-153
https://realt.onliner.by/2019/04/09/metro-153
Часткі казлавога крана https://realt.onliner.by/2019/04/09/metro-153
http://forum.esmasoft.com/viewtopic.php?p=504752#504752

Уздоўж будучых будпляцовак станцый Немаршанскі Сад і Слуцкі Гасцінец ужо падрыхтаваныя дублёры вуліцы Кіжаватава (нават заасфальтаваныя). Пасля ЕўраГульняў рух транспарту будзе пераведзены на іх і распачнецца актыўная распрацоўка катлаванаў дадзеных станцый.

Згодна з апошнім каментарам Мінскметрабуду, рэканструкцыі пуцеправода каля БХМД будзе завершана да Новага года, а на існуючых зараз часовых пад’ездах да бальніцы будуць усталяваны шлагбаўмы, каб староннія аўто не заміналі машынам хуткай. Зараз адна палова пуцеправода ўжо адрамантавана, будаўнікі рамантуюць другую.

Таксама з’явілася інфармацыя аб тым, калі плануецца пачаць праходку Алесяй з Аэрадромнай да Слуцкага Гасцінца. Па словах Леаніда Стухальскага, “Мінскметрабуд” разлічвае з 1 студзеня 2020 года пачаць праход тунэляў да наступных станцыях трэцяй лініі метро ў бок бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі”.

Іншыя навіны

Цягнік “Мінск” ад Stadler быў канчаткова дастаўлены ў электрадэпо “Магілёўскае” для правядзення розных іспытанняў, абкаткі і сертыфікацыі.

https://twitter.com/MinskMetroNet/status/1113292503757803520

Падчас начной перагонкі з электрадэпо “Маскоўскае” ў электрадэпо “Магілёўскае” было запісана першае відэа з новым цягніком у Мінскім Метрапалітэне. Адзначаюць, што цягнік ідзе даволі ціха.

З’яўляюцца навіны адносна будаўніцтва паўночнага ўчастку трэцяй лініі — жыхарам дамоў Сяльгаспасёлку ўздоўж вуліцы Багдановіча даслалі лісты аб зносе.

У адным з апошніх інтэрв’ю дырэктар Мінскметрабуду Леанід Стухальскі наракае на тое, што хуткасць будаўніцтва можна было б павялічыць, калі прапановы метрабуду былі б прыняты замоўнікам метро (Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага Метрапалітэна):

1 красавіка Мінскметрабуд адзначыў 40-годдзе. Урачысты канцэрт адбыўся ў Палацы Рэспублікі. Таксама быў выпушчаны брэндавы фільм:

На гэтым усё!

Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі Вы заўважылі нейкія памылкі ці недакладнасці, калі ласка — напішыце ў твітар https://twitter.com/metro_3d_line

--

--

Трэцяя Лінія
Трэцяя Лінія

Written by Трэцяя Лінія

Третья линия Минского метрополитена, неофициальный аккаунт. Открыта 07.11.2020. 4 станции в стадии строительства, открытие в 2031

No responses yet