#ТрэцяяЛінія, снежань 2018

Трэцяя Лінія
5 min readJan 9, 2019

--

Апошні месяц 2018-га быў багаты на навіны з будпляцовак Мінскметрабуду. Разбярэм усе з іх па парадку.

Адкрывайце ў новай укладцы

Ст.м. Юбілейная Плошча

Згодна з апошнімі аэраздымкамі, вуліца Мельнікайтэ ўсё яшчэ раскапана.

https://www.youtube.com/watch?v=AaL2zI-MuoE
Тупікі паціху засыпаюць. Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com
Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com
Венткамера ў тупіках. Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com
Адноўленая каланада каля адміністрацыі Цэнтральнага раёна, знесеная ў 2015. Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com

З самой станцыі ў снежні з’явілася шмат навін. Па-першае — гэта вялікі артыкул пра гідраізаляцыю. З асноўнага:

  • комплекс гідраізаляцыі такога тыпу ўпершыню прымяняецца ў Мінску;
  • тры ступені абароны;
  • выкарыстоўваецца сістэма ін’ецыравання месцаў магчымых працёкаў.
Сістэма ін’ецыравання месцаў магчымых працёкаў, http://www.felix.by/technologia-sika-dlya-ustroystva-gidroizolyacii/

Па-другое — станцыя пачала расці. Паціху бетануюць калоны, платформу, лесвіцы.

Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com
Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com
Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com
Катлаван аварыйнага выхаду. Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com

Адну з калон, верагодна, няправільна забетанавалі і прыйшлося спілоўваць і вынімаць.

Спілаваная калона. Чебурашка2, http://forum.esmasoft.com
Праект станцыі Юбілейная Плошча, падрабязней: http://metropr.by/images/InformationForTheSite/publications/2016/Stupchik_2016.pdf

Ст.м. Плошча Францішка Багушэвіча

Апошнія аэраздымкі паказваюць, што цалкам гатовы заходні выхад і ёсць аснова пад паўднёвы. Астатнія будуць рабіць пасля пераносу руху. Таксама завяршаецца гідраізаляцыя, працягваецца мантаж павільёнаў заходняга выхада.

Поўнае аднаўленне руху па плошчы чакаецца ў трэцім-чацвертым квартале 2019-га.

https://www.youtube.com/watch?v=RjtG3rBb6MIм
https://minsknews.by/stantsiya-ploshhad-frantishka-bogushevicha-chetyire-etazha-vglub-i-12-tyisyach-kubov-zhelezobetona/
Прамежкавы паверх станцыі, https://minsknews.by/stantsiya-ploshhad-frantishka-bogushevicha-chetyire-etazha-vglub-i-12-tyisyach-kubov-zhelezobetona/

Згодна з адказам на зварот чытача форуму, перабудову дарожнага руху плануецца выканаць да 30.05.2019, а поўнае аднаўленне дарожнага руху па плошчы — да 30.06.2020.

Транспортная Беларусь, https://t.me/transport_by

Ст.м. Вакзальная

Нешта цікавае адбываецца і тут. На месцы старту Алесі на поўнач ўжо праклалі тунэлі адкрытым спосабам і зусім хутка засыплюць. Паркінгу пабудавалі другі паверх.

https://www.youtube.com/watch?v=VZMRUBA_pEM
https://realt.by/news/article/23525/
Правы тунэль Вакзальная — Кавальская Слабада https://realt.by/news/article/23525/

Алеся

Алеся аднавіла праходку і зараз працуе ў нармальным рэжыме. Па апошніх дадзеных, пройдзена больш за 357м/1220м. Хуткасць — 12 метраў у суткі, што крыху павольней за норму. Нагадаем, што плануецца яшчэ мінімум два тэхнічных прыпынка.

https://realt.by/news/article/23525/
https://realt.by/news/article/23525/
https://realt.by/news/article/23525/

Ст.м. Кавальская Слабада

Па словах намесніка галоўнага інжынера СМУ-2 Уладзіміра Доўгаля, гатоўнасць станцыі складае 95%. Усе чыставыя работы і мантаж складаных сістэм(сувязі, ліфты і г.д.) пакінуты на перадпускавы перыяд. На станцыі працуе няшмат людзей, каля 50, іх асноўная работа — аздабленне і мантаж канструкцый(напрыклад, павільёнаў).

На станцыі поўнасцю завершаны тупікі, сумешчаная цягава-паніжальная падстанцыя.

https://realt.by/news/article/23525/
https://realt.by/news/article/23525/
https://realt.by/news/article/23525/
https://realt.by/news/article/23525/
https://realt.by/news/article/23525/
https://realt.by/news/article/23525/
https://realt.by/news/article/23525/
Катлаван для прыёму Алесі. https://realt.by/news/article/23525/
Катлаван для прыёму Алесі. https://realt.by/news/article/23525/

Ст.м. Аэрадромная, ст.м. Немаршанскі Сад, ст.м. Слуцкі Гасцінец

Па леваму тунэлю ручным шчытом пройдзена 366м/400м, хуткасць — 1–2 метра ў суткі, што даволі стандартна.

Па праваму тунэлю праходка завершана, але інфармацыі па дэмантажу няма.

https://minsknews.by/v-kontse-tonnelya-zhurnalist-pobyival-na-samom-trudoemkom-uchastke-stroitelstva-metro/

Каля станцыі Аэрадромная поўнасцю знесены авіярамонтны завод, нядаўна з дапамогай верталётаў МНС адтуль “выцягнулі” два самалеты. Але будаўніцтва катлавана пакуль не пачыналася.

3D-мадэль станцыі Аэрадромная. Падрабязней: http://metropr.by/images/pdf/2018/conference12122018.pdf

Наконт станцый Немаршанскі Сад, Слуцкі Гасцінец і электрадэпо Слуцкае новай інфармацыі няма — только тое, што падчас Еўрагульняў будаўніцтва весціся не будзе. Хутчэй за ўсё, гэта закране ўсе аб’екты Мінскметрабуду. Але амаль поўнасцю гатовы кароткі ўчастак тунэляў у электрадэпо каля АўтаВазу.

Іншыя навіны

Ня ў першы раз у навінах сказалі, што тэрмін сдачы першай чаргі трэцяй лініі — лістапад 2020. Хутчэй за ўсе, гэта будзе 7 лістапада.

Таксама з’явілася шмат якасных фота новых цягнікоў Stadler.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2130088653708453&set=pcb.2130088720375113&type=3&theater
Справа https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2203244463222330&set=pcb.2203244509888992&type=3&theater
https://e-strannik.livejournal.com/372952.html
https://e-strannik.livejournal.com/372952.html

З’явіўся 3D-праект станцыі Парк Дружбы Народаў/Плошча Бангалор.

http://metropr.by/images/pdf/2018/conference12122018.pdf

8 снежня памёр архітэктар Уладзімір Целяпнёў. Амаль усе станцыі Мінскага метрапалітэна, пабудаваныя пасля 1991 года — яго праца.

На гэтым усё!

Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі Вы заўважылі нейкія памылкі ці недакладнасці, калі ласка — напішыце ў твітар https://twitter.com/metro_3d_line

--

--

Трэцяя Лінія
Трэцяя Лінія

Written by Трэцяя Лінія

Третья линия Минского метрополитена, неофициальный аккаунт. Открыта 07.11.2020. 4 станции в стадии строительства, открытие в 2031

No responses yet