#ТрэцяяЛінія, люты — кастрычнік 2022

Трэцяя Лінія
8 min readOct 24, 2022

--

Прайшла большая частка 2022-га — час рабіць новы агляд.

Ст.м. Аэрадромная

Найбольш гатовая на дадзены момант станцыя ўвайшла ў найменш цікавы этап будаўніцтва — калі работы багата і яна важная (абсталяванне, аздабленне і г.д.), але на працягу доўгага часу візуальна мяняецца няшмат.

Пачнем з паверхні. Вельмі павольна ідзе допраўпарадкаванне, асноўныя работы ідуць на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Ніколы Тэслы. Зараз з боку дамоў Хваля і Сочы ўжо пакладзены асфальт, зроблены тратуары, якія падходзяць пад паўночныя выхады з падземнага пераходу. Але за гэта актыўна ўзяліся толькі ў верасні-кастрычніку, большую частку года сітуацыя там была як на першым фота ніжэй. Падобна на тое, што хутка ўсё ж такі адкрыюць скразны праезд па вуліцы Ніколы Тэсла.

Скрыжаванне над станцыяй у красавіку(злева), у верасні(цэнтр) і ў кастрычніку (справа) https://bir.by/assets/pano/mw360/

Праца над павільёнамі выхадаў пакуль стаіць — “казыркі” рабіць не пачыналі, ёсць толькі бетонная лесвіца,шахта ліфту і на некаторых выхадах — спуск пад эскалатар. Па досведзе ранейшага будаўніцтва, дах пачнуць рабіць на завяршальным этапе будаўніцтва станцыі.

Выхад на паверхню ў сакавіку https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro
Выхад са спускам пад эскалатар https://realt.onliner.by/2022/07/15/v-minske-opyat-poyavitsya-ulichnyj-eskalator

У паўночным вестыбюлі завяршаецца ўкладка граніту на падлогу. Працягваецца чыставое аздабленне. Практычна ўсе службовыя памяшканні на станцыі ўжо завершаны: абліцоўванне, шпатлёўка, афарбоўка, стаяць дзверы.

Адзін з выхадаў з гэтага вестыбюлю (а дакладней — з падземнага пераходу) будзе ўбудаваны ў будуючыся зараз побач Avia Mall.

Паўночны пешаходны пераход, чэрвень
Спуск на платформу з паўночнага вестыбюлю, сакавік. Тут будуць толькі эскалатары і ліфт (цікавае рашэнне, улічваючы, што тут даволі невысока) https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro

Паўдневы вестыбюль таксама працягвае аздабляцца, хоць і работы пачаліся тут крыху пазней. Набор работ такі ж самы — укладка граніту, абліцоўванне, шпатлёўка, афарбоўка.

Паўднёвы вестыбюль, спуск на платформу, сакавік. Тут зрабілі лесвіцу і незвычайныя масткі да ліфту. https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro

На станцыі працягваецца аздабленне і электрамантажныя работы. Манціруецца абсталяванне. На платформе пачалі класці граніт. Глыбіня станцыі — 12–15 метраў.

Платформа ў жніўні https://t.me/transport_minska/4264
Платформа, верасень https://www.belta.by/regions/view/gotovnost-stantsij-okolo-50-kuharev-pobyval-na-objektah-stroitelstva-metropolitena-526599-2022

У тунэлях са станцыі ідуць работы над верхнім збудаваннем шляху — укладваецца бетонная аснова, блокі, ідзе рэйказварка.

Тунэлі ў бок Кавальскай Слабады https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro
Адзін з тунэляў https://www.youtube.com/watch?v=IN7xYIIyv28
Тунэлі ў бок Кавальскай Слабады, верасень

Алеся

Комплекс завяршыў праходку тунэлю ў бок Немаршанскага Саду. 28 лютага заставалася прайсці толькі 80 метраў, а ўжо 10 сакавіка адбылася збойка. Алеся завяршыла тунэль адлегласцю 1828 метраў.

10 сакавіка, першыя прыкметы Алесі на Немаршанскім Садзе
Разборка Алесі, канец сакавіка

Зараз комплекс адправіўся на рамонт і кансервацыю. Звонку комплекс пафарбавалі. Выканалі антыкаразійную перадафарбоўчую апрацоўку тэхналагічных калясак Унутраныя паверхні комплексу чысцяць ад бетонных адкладаў. Паралельна праводзілася рэвізія і дэфектоўка: спецыялісты ацэньвалі, што яшчэ неабходна адрамантаваць ці замяніць.

Шчыт на пляцоўцы кансервацыі, чэрвень https://minsknews.by/shhit-alesya-prohodit-konservacziyu-pered-sozdaniem-novogo-tonnelya-mezhdu-budushhimi-stancziyami-metro/

Ст.м. Немаршанскі Сад

Прамежкавая ва ўсіх сэнсах станцыя працягвае актыўна будавацца і гэта заўважна.

На паверхні актыўна вядзецца абратная засыпка і нават прагледжваецца фарміраванне новага скрыжавання вуліц Асіповіцкай і Кіжаватава. Яго абяцалі яшчэ ў пачатку года, для будаўніцтва выхадаў. Мабыць, да канца года будзе гатова.

https://bir.by/assets/pano/mw360/
Катлаван звонку ў ліпені https://minsknews.by/stroitelstvo-stanczij-3-j-linii-metro-chto-uzhe-sdelano/

Адно з яшчэ раскрытых месцаў — дэмантажная камера на поўначы станцыі. там вядуцца маналітныя работы па злучэнні тунэляў і станцыі.

Верасень https://twitter.com/minsknews_by/status/1575780633464385536

У вестыбюлі (ён тут адзін, па цэнтры) паціху пачынаюцца аздабленчыя работы.

Вестыбюль у сакавіку https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro

На самой станцыі завяршаюцца маналітныя работы. Затрымка тут была звязана з пераносам цеплатрасы, з-за якой станцыю будавалі часткамі. У астатнім — вядуцца аздабленчыя работы, у асноўным тынкаванне, а таксама складванне перагародак у службовых памяшканнях. Вядзецца і падрыхтоўка да мантажу абсталявання.

Спуск на платформу, сакавік. На двух спусках будзе прадугледжана чатыры эскалатары. https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro
Спуск на платформу, жнівень https://minsknews.by/aerodromnuyu-otdelyvayut-gotovnost-sluczkogo-gostincza-20-kak-prodvigaetsya-stroitelstvo-novyh-stanczij-metro/

Канструкцыя станцыі будзе нагадваць Плошчу Францішка Багушэвіча — праект, які быў апрабіраваны яшчэ на Міхалова і так спадабаўся Мінскметрапраекту за сваю кампактнасць і адносную таннасць.

Глыбіня станцыі — 16 метраў.

Платформа, сакавік https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro
Платформа, жнивень https://www.belta.by/comments/view/novye-metry-metro-chto-proishodit-na-stroitelnyh-ploschadkah-stolichnoj-podzemki-8330/
Платформа, жнівень

Ст.м. Слуцкі Гасцінец

Спачатку трэба распавесці пра тунэлі да станцыі, якія будаваліся часткова адкрытым спосабам, часткова закрытым.

Для Мінска гэтыя тунэлі — унікальныя, з-за з’езду ў электрадэпо. Пасля Немаршанскага Саду тунэлі ў дэпо ідуць на ўзровень вышэй і паварочваюць у бок, а тунэлі да Слуцкага Гасцінцу ідуць прама. Асаблівасць у тым, што тунэлі ў дэпо на пэўнай дзялянцы ідуць непасрэдна над тунэлямі на станцыю — у адным катлаване пабудавалі чатыры тунэлі. Зараз маналітныя работы завершаны. На паверхні працягваецца абратная засыпка і фарміраванне вуліцы Кіжаватава

https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro

А зараз пра станцыю, менавіта з-за якой адкрыццё новага ўчастку можа затрымацца.

Тут ідуць амаль усе магчымыя работы адначасова: і забіўка шпунтавых паляў, і распрацоўка катлавану, і маналітныя работы, дзе магчыма (ужо траціну зрабілі). Невялікую дзялянку нават паспелі засыпаць.

Вядома, ні пра якое аздабленне тут казаць пакуль нельга — яшчэ не разрабілі нават катлаван пад вестыбюль(ён тут адзін, каля скрыжавання Кіжаватава/Сярова, але не пад ім) і выхады.

Распрацоўка катлавана, сакавік https://realt.onliner.by/2022/03/14/kak-sejchas-vyglyadyat-tri-novye-stancii-metro
Засыпка катлавану, ліпень
Катлаван, ліпень-жнівень

Электрадэпо Слуцкае

Электрадэпо — гэта наогул адно вялікае ўражанне ад усяго будаўніцтва гэтай чаргі. Ад самага пачатку будаўніцтва падаўжэння работы там амаль не вяліся. Але пачынаючы з мінулага года яны рэактыўна паскорыліся. Агулам, ад Мінскметрабуду такога ніхто не чакаў :)

https://www.youtube.com/watch?v=tjszUAiIogg
Неапазнаны будынак, чэрвень https://minsknews.by/gde-v-minske-stroyat-elektrodepo-metropolitena-sluczkoe-i-kak-ono-budet-vyglyadet/

У маналіце і металаканструкцыях ужо ўзводзяцца: адстойна-рамонтны корпус з вытворчымі майстэрнямі на 12 канаў (з перспектывай пашырэння да 27), пост электрычнай цэнтралізацыі, СТПд(хто ведае, што гэта — напішые ў твітар) з кампрэсарнай і збудаваннем ГА, а таксама памяшканні для мыйкі і афарбоўкі рухомага складу. На стадыі праектавання знаходзіцца сяміпавярховы адміністрацыйны-бытавы комплекс.

Будынак цягавай падстанцыі, верасень https://minsknews.by/na-territorii-elektrodepo-sluczkoe-minskogo-metropolitena-odnovremenno-vozvodyat-5-zdanij/
Мыйня, верасень https://minsknews.by/na-territorii-elektrodepo-sluczkoe-minskogo-metropolitena-odnovremenno-vozvodyat-5-zdanij/
Адстойна-рамонтны корпус, жнивеньhttps://t.me/transport_minska/4279

Акрамя гэтага вядуцца работы па перакладцы інжынерных сетак, уладкоўваюцца шляхі для цягнікоў.

Эскізны план электрадэпо https://minsknews.by/gde-v-minske-stroyat-elektrodepo-metropolitena-sluczkoe-i-kak-ono-budet-vyglyadet/
Больш дэтальны план https://forum.esmasoft.com/viewtopic.php?p=549540#549540

Іншыя навіны

11 лютага на будпляцоўцы станцыі Немаршанскі Сад загінуў чалавек — супрацоўніка аднаго з БУ засыпала грунтам.

На плошчы Бангалор у красавіку пачаліся работы па перакладцы камунікацый пад будаўніцтва метро.

У Мінскметрабуда новы кіраўнік — замест Леаніда Стухальскага арганізацыю ўзначаліў Васіль Касовец, большую частку сваёй кар’еры ён правёў у “Мінскбудзе” і МАПІДзе.

Мінскі метрапалітэн планіруе закупіць 19 новых саставаў пад падаўжэнне трэцяй лініі і абнаўленне рухомага складу на першых двух. 12 саставаў будзе пяцівагоннымі, 7 — чатырохвагоннымі.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў наведаў будпляцоўкі трэцяй лініі. Там яму сказалі, што гатоўнасць усёй чаргі каля 50%, на што чыноўнік адказаў, што на працягу двух гадоў будаўніцтва завершыцца і станцыі ўвядуць у эксплуатацыю. Выглядае, канечне, сумнеўна — за чатыры гады зрабілі 50% (калі лічыць з 2018-га), а за два — зробяць яшчэ 50%. Больш рэальным, канешне, выглядае здача дзесьці у першым-другім квартале 2024, але паглядзім.

З’явіліся новыя рэндары станцый Пярэспа і Плошча Дружбы Народаў з невялікімі анатацыямі. Можна заўважыць, што падземных пераходаў праз вуліцу Сурганава не запланавана. Магчыма, іх будаўніцтва адклалі на станцыю Плошча Бангалор чацвёртай лініі?

У жнівеньскім рэпартажы АНТ галоўны інжэнер Мінскметрапраекту Рыгор Пратасаў, адказваючы на пытанне пра станцыі трэцяй лініі на поўначы, сказаў, што пасля станцыі Парк Дружбы Народаў падаўжэнне лініі плануецца ў Зялёны Луг яшчэ трыма станцыямі — Івана Мележа, Зялёны Луг, Лагойская. Падаўжэнне ў Паўночны бераг усё ж такі адмяняецца?

На гэтым усё!

Дзякуй вялікі за ўвагу! Калі Вы заўважылі нейкія памылкі ці недакладнасці, калі ласка — напішыце ў твітар https://twitter.com/metro_3d_line

--

--

Трэцяя Лінія
Трэцяя Лінія

Written by Трэцяя Лінія

Третья линия Минского метрополитена, неофициальный аккаунт. Открыта 07.11.2020. 3 станции в стадии строительства, открытие в 2024.

No responses yet